Па лёдзе крыштальным
Непаспешнай хадой, з асцярогай.
На той бераг надзею нясла,
Ды сляпой, небяспечнай дарогай.
Вабіць нібы хмяльное віно
Той далёкі растайны наш бераг.
Мабыць рухнуць на чорнае дно
Ўсе надзеі… А хочацца верыць.
Гнуткі лёд ледзь прыкрыў цемень вод--
Запазнілася пэўна з прыходам.
Калі б летам, то можна і ўброд…
А цяпер шлях ляжыць гнуткім лёдам .
Пад пяшчотаю зорных начэй
Мара вечная сны калыхала.
Ды ўспамін з цягам часу ярчэй:
Як па лёдзе крыштальным ступала.
Свидетельство о публикации №124121405895