У памяць бацьку...

Да 12 (13) снежня 1990-га.

Трыццаць чатыры...
Няўжо
Зьбегла стагоддзя траціна?
Быццам за нейкай мяжой
Кліча бацькова хаціна.
Вабіць малога мяне.
Шэпча галінкамі бэзу.
– Нешта ты, хлопча, змарнеў!
Быццам шкадуе гарэзу.
Трыццаць чатыры – з таго,
Як разьмінуліся з татам.
Вось і дзяцінства з тугой
Мне адгукнулася раптам.

13.12.2024


Рецензии
!!!!! Миноры мне твои близки! Я тут ещё посижу немножечко молча?

Сергей Лысенко 2   17.12.2024 20:27     Заявить о нарушении
Дзякую!
Заноза. Давняя, а всё ноет. Пусть я уже и на 6 с полтиной старше его стал...

Вольф Никитин   17.12.2024 20:43   Заявить о нарушении