Евiн строй

Цябе ўспамінаю
Я ў пенкным уборы
То ў зеляні маю,
То ў сінім, як зоры.
Ты так далікатна,
Што і ў строю Евы
Прадставіці здатна
Узор каралевы!

Ў той вечар далёкі
Мяне ты чакала.
Пад зніч адзінокі
Сукенка спадала.
Зіхцела на шыі
З пярлінак калье,
Каралі ж такія
Сам Бог надае!

Яму я маліўся,
Біў нізкі паклон
Каб неяк з'явіўся
З парадаю ён.
І ён, як ікону,
Цябе дараваў,
Каб вусны да скону
Твае цалаваў!

Каб сніў іх каралы,
Зубочкаў пярліны
І строй небывалы -
Каханай дзяўчыны!
Каб мройна мне ззялі
Вачэй малахіты
І ціха казалі,
Што я не забыты!


Рецензии