Подвигу Владимира Шабловского
(АБАРОНЦУ БРЭСЦКАЙ КРЭПАСЦІ)
Вера Стасенка
Ля галоўных шляхоў, што вядуць у Прапойск.
Ля ціхуткіх бяроз, што схіляюць галіны,
Скрозь сумоту і боль лёс салдата занёс
Ліхалеццем ваеннай часіны.
Сорак першы ў чэрвені – подых бяды…
Жэрла смерці люд з хаты зганяе,
Вастрыём эшалонаў ляцяць паязды,
Іх па свеце бы ветрам туляе.
На мяжы каля Брэста стаіць камандзір,
Ён ад фрыцаў краіну вартуе.
Не здымае з сябе афіцэрскі мундзір.
Сочыць пільна ды волю гартуе.
Ускалыхнулася ранне пагрозай жывой:
Танкі ворага цягнуцца з лесу.
І збірае салдат камандзір баявой,
Каб стрымаць ліхалецця завесу.
Не здаліся ў ахвярны палон ваяры.
Камандзір крыкнуў хлопцам: “За мною”.
І праз фрыцаў штыкі ўсёй Айчыны сыны
У бяссмерце ўвайшлі, як героі.
Гоняць думкі скрось войны пякучую боль,
Побач ходзяць жалоба з галотай.
Мары ў вырай ляцяць ці вандруюць вакол.
Слёзы горычы сцелюць бядотай…
Лепей роднай зямлі нам не будзе нідзе.
Крочуць у небе анёлаў вайскоўцы,
І ля межаў Шаблоўскі салдатам ідзе –
Памяць славіць твой подзвіг бясконцы.
10-13.12.2024
Свидетельство о публикации №124121306011