Да камандзира

 Да камандзіра

(3 - частка “ Шурка партызанка")

На заўтра раніцой прыбег Алесь:
- Александрынка! Нас да камандзіра!
Цяплей адзенься, я замерз увесь!
На, вось фуфайку, толькі трохі ў дзірах!

Дзяўчынка хутка ўскочыла. Праз сон
Спыталася: «Алесь, а што ўжо ранак?»
- Вось-вось без чвэрці пяць, - адрэзаў ён.
Дастаў з кішэні пару сліў-вадзянак.

 - На! Падсілкуйся трошкі па дарозе.
На кухні ўзяў. З задання хтось прынёс.
А Шурка, як салдацік па трывозе,
Скакаць была гатова да нябёс.

 - Няўжо іх час? Няўжо заданне будзе? -
Яна яго чакала, як ніхто,
Успомніла, як першы раз у людзі
Матуліна надзела паліто…

У ім сабе казалася дарослай!
Як хутка ёй прыйшлося пасталець!
Накінула фуфайку. Сцежкай роснай
Спяшаліся хутчэй у штаб паспець.
 
Зямлянка камандзіра, як пагорак,
Завалены ламаччам з дзёрнам дах…
Сырыя ад зямлі з бярвенняў норы…
І людзі, што спазналі смерці жах…

Сарвас сядзеў, схіліўшыся над картай,
Алоўкам простым штосьці адзначаў.
Хоць твар яго сур’ёзны быў, ды з жартам
Ён кожнага з парогу сустракаў.

- З усмешкай запытаў: “ Паспалі трошкі?”
- Паспалі, дзякуй! - адказаў Алесь.
 І да стала прысеў на лаўку з дошкі
І ва ўвазе выцягнуўся ўвесь.

Александрынка ўселася з ім разам.
І сон прайшоў і холад недзе знік,
А камандзір паказваў немцаў базу
І месца, дзе праз дзень прайдзе цягнік…

- Яго трэба ўзарваць. Боепрыпасы
Вязе для немцаў, нельга прапусціць.
Два дні вось толькі ў партызанаў часу
На падрыхтоўку, каб падрыў зрабіць.

А ім, Александрыне і Алесю
Разведаць трэба месцы, дзе слабей
Вартуецца чыгунка, і да лесу
Шлях ад яе бліжэй, і лес гусцей.

А карацей, як мага больш разведаць,
Каб можна было выбух спланаваць.
На гэтым вось і скончылі бяседу.
З атрада загадана выйсці ў пяць.


Рецензии