Кому легче

на белорусском языке
по мотивам белорусской народной сказки
"Мужык і жонка"

Каму лягчэй

Часта  з жонкаю
сварЫўся,
Жыў ды быў
адзін мужык,
Як пакрыкваць не стамiўся?
Кожны дзень вось так прывык:

“Ты гультайка!- кажа жонцы,-
Тут не трэба жылы рваць,
Я ару, кашу пад сонцам!
Легка тут адпачываць!

Ты лянуешся прынесці
Нават ежу мне ў абед!”
“Дома некалі прысесці,
Ды пад’есці мне, як след.

Тут работы незлічона,
З полем нечага раўняць”…
“Не, не робіш ты нічога,
Часу шмат табе гуляць!”

Раззлавалася жанчына,
Кажа неяк: “Калі так,
Адкладаць няма прычыны,
Будзь жа ты сярод “гуляк!”

Я паеду ў поле з плугам,
Вось тады пабачыш сам, –
Галава тут “пойдзе кругам”,
Я ж на пашы рады дам!”

Ён узрадаваўся дужа,
Марыў нават, што паспіць.
(Пачакай, пабачыш, дружа!)
З жонкі здзекуецца кпіць:

“ Вось пабач, як цяжка будзе,
Зведай, як яно – араць,
Бачыць Бог і бачаць людзі, –
Не гаршкі перастаўляць!”

“Ты ж глядзі, усю работу
Трэба дома парабіць!”
“Недарэчныя турботы,
Хутка ўсё змагу зрабіць!”

“Рошчына ў дзяжы, вунь бачыш?”
“Бачу, як жа, не аслеп!”
“Намялі мукі, – тлумачыць,
Цеста зробіш ты на хлеб”.

“Гэта вельмі нескладана,
Павучы мяне і жыць!”
“Пачакай, – сказала, –
Рана. Трэба хлеб у печ садзіць,

Як падымецца ўжо цеста!
Ды глядзі, каб не згарэў!”
Усміхаецца “да месца”:
Сны ўжо ў марах ён глядзеў…

“Не хвалюйся, лёгка гэта,
Тут жа нечага рабіць!”
Кажа мужыку кабета:
“Яшчэ масла трэба збіць!”

Пытае: "Што яшчэ зрабіць,
Мне, жонка, у гэтай хаце?”
“Ой, кажа, як магла забыць?
Глядзі яшчэ цяляці!

Цялят на выгане пільнуй,
Каб не зрабілі шкоду,
Абед, вядома, прыгатуй
Ты да майго прыходу!

Ды за квактухай наглядай,
Каб яйкі не астылі,
Зляцець ёй з рэшата не дай,
Каб дзетак не згубілі”…

Так, расказала, што рабіць,
Ды рушыла да поля…
Ён цвёрда верыў, што паспіць,
Бо часу шмат даволі.

Па хаце тупае мужык,
Ды сам з сабой смяецца,
Да хатняй справы не прывык,
Тут лёгка ўсё, здаецца!

Ён люльку закурыў, пачаў
Муку малоць у жорнах,
На пояс бойку прывязаў
“Работнік бездакорны”.

Як жорны круціць, у бакі
Ківаецца патроху,
Смятана – “боўць”, расклад такі –
Б’е масла, без падвоху…

Тут раптам дзеці пад акном,
Крычаць, аж лямантуюць:
“Цяляты поле, што з аўсом,
І топчуць, і раўнуюць!”

“Ах, каб паз’елі іх ваўкі!”
Так, як стаяў у хаце,
Пабег на выган напрасткі,
Забыўшы бойку зняці.

А бойка па каленях б’е:
Няцяжка заваліцца,
Згубіў накрыўку, бойка лье
Смятанку на зямліцу…

Падняўся, ды пабег далей,
Цялят з аўса прагнаўшы,
Не так бадзёра, як раней,
Бурчэў, у хлеў загнаўшы:

“Як не хацелі вы травы,
У стойле галадайце!
Не бачыць больш вам муравы,
Як кажуць, выбачайце!”

Вярнуўся ў хату, ды глядзіць,
Аж тут свіння рабая –
Узялася за яго “рабіць”,
Муку ўсю рассыпае.

Ды з’ела рошчыну яна,
Квактуху прэч сагнала…
Свінню прагнаў, ды не відна
Квактуха, бач, прапала.

Патыліцу пачухаў ён,
Стаяўшы сярод хаты:
“Хоць з яек будзе нейкі плён,
Як будуць кураняты.

Так, трэба яйкі ратаваць,
Каб не астылі толькі,
Бо жонка будзе “лютаваць”,
Бач, шкоды выйшла колькі!”

Ён сам на рэшата прысеў.
“Як вернецца квактуха,
Абед зварыць бы я паспеў”,
Сядзеў, часаў за вухам…

Праз вёску ехаў там казак,
Зайшоў вады напіцца,
Убачыў, запытаў: “Што? Як?”
Тут кожны задзівіцца.

Мужык казаку расказаў,
Як не пашанцавала,
Як гаспадарыць дома стаў,
Ды выйшла так няўдала…

Казак крыху парагатаў,
Ды бiзуну даў волю:
“Сваю дурноту паказаў,
Арэ жанчына поле?”

Гаспадар, як мог, круціўся,
Бо над рэшатам ён быў,
З перапуду абваліўся,
Яйкі ўсе перадушыў.

Ды ўцёк, нарэшце, з хаты,
Узляцеўшы на гару,
Кораб з пер’ем там “багаты”,
Ён залез, нібы ў нару…

Казак напіўся, ды пайшоў,
Дрыжыць мужык ад страху,
Прытулак добры ён знайшоў,
Не на зямлі, пад дахам…

Тым часам, жончыны бацькі
У госці завіталі,
Сустрэў “парадак” іх такі,
Якого не чакалі:

“Дачка – гультайка, сапраўды,
Усё гэта праўда, мусіць!”
“Як з ёй не сварыцца тады?
Бадай, наш зяць не хлусіць!”

“Так, гасцінец, калі праўда,
Трэба зяцю аддаваць!”
Мужыку цікава стала,
Што ж сабе ён зможа ўзяць?

Цераз кораб перагнуўся
На гасцінец паглядзець,
Кораб – бух – перавярнуўся,
З ім мужык – далоў ляцець.

Дзед ды баба чулі грукат,
Выйшлі ў сенцы паглядзець,
Там мужык у пер’ях тупаў,
Бабка не памерла ледзь:

Хрысціцца яна, трасецца,
“Чорт – крычыць – лупі яго!”
Дзед за качаргу бярецца,
І дубасіць стаў таго:

“Бач, нячыстая ты сіла,
Што цягаешся сюды?
Будзе свет табе не мілы,
Недалёка да бяды!”

З сенцаў выскачыў, схаваўся –
У каноплях, біты ўвесь,
Ледзьве ночы дачакаўся,
Марыў, каб не ўбачыў цесць.

Ні жывы, ні мёртвы,  чухаў
Ён пабітыя бакі,
Што казалі жонцы, слухаў
Яе добрыя бацькі,

Як вярнулася дахаты,
Жонка з поля, дык яны
Расказалі ёй багата.
Пачалі ад навіны:

“Жыць, дачушка, добра будзеш
З мужыком сваім далей,
Чорт сварЫў вас, а не людзі,
Дзед прагнаў яго з сяней”…

Сапраўды, ужо ніколі
Больш на жонку не крычаў,
Усяго было даволі,
“Лёгкі хлеб” паспрабаваў.

10.12.2024


Рецензии
интересны ваши строки.Фамилия русская ,а написано на мови!.

Сергей Лутков   25.02.2025 18:10     Заявить о нарушении
Здравствуйте,
Сергей!

Благодарю Вас за внимание, за отзыв!

С уважением,

Галина Синякова   03.03.2025 13:24   Заявить о нарушении