метро

Мне сняцца розы жывых
На праспекце забойцы,
вуліцы ў гонар ягоных слуг.

Гітара ,цыганскi джаз,
Дамы ў тынкоўцы,
вільготны бліскучы брук.

Простая мара, магчыма
нават жаданне
даўжынёю у некалькi строф:

З Незалежнасцi плошчы
на наша спатканне
спусцiцца ў такое ж метро.


Рецензии