Што кусту калiны у полi...
Што кусту каліны ў полі
Прадракае зноў турму?
Ці зімовае раздолле
Ён не любіць, ці зіму?
Ці туман густы і змрочны,
Ці адсутнасць сонца зноў?
Можа, снежаньскія ночы,
Ад якіх гусцее кроў?
Што кусту каліны ў полі
Не хапае для душы?
Можа, проста вольнай волі
У бязвольнасці глушы...
08. 12. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124120807317