Зазiмак
Вэлюм накінулі познія кветкі.
Пэўна ўжо ўсе прызямліліся стаі
Ў цёплых краінах. Сустрэнемся ўлетку.
Вось і зазімак. Пара адпачынку.
Прэе зямля, да вясны на спакоі.
Лічыць далонь за сняжынкай сняжынку,
Кружаць бы ў казцы, бы ў вальсе, бы ў мроі.
Зімы цяпер памякчэлі ж, вядома.
Іней наўрад што кранецца галінак.
Прыйдзе ж зіма. Будзе ўтульненька дома.
Будзе ўсё-ўсё... Ну а сёння - зазімак.
Свидетельство о публикации №124120707447