2. Алесь
Прачнулася ад штурхаў у плячо.
Прыгнуўшыся навіс над ёю хлопец
І шэптам запытаў: «Ты як, дзяўчо?»
Жывая хоць? Адкуль? Мо спаці хопіць?»
Пытанне за пытаннем, як гарох,
Адбілі ўсю ахвоту адпачынку.
Дзяўчынка бровы выгнула, як стог:
- З тутэйшых я,завуць Александрынка.
- Прыгожае імя! Што робіш тут?
Цямнее. Скора ноч, тут спаць няёмка.
Не ровен час, ваўкоў прыблудзіць гурт…
Ды ўжо не лета… Тонкая ясёнка…
Дзяўчынка не хавала слёз і слоў -
Пра маці расказала і бабулю
І што цяпер у пошуку братоў:
- Трывожны час, натрапіш і на кулю.
- Хадзем тады за мною… Гэй!.. Хадзем!
Мяне Алесь завуць, з суседняй вёскі.
Мы тут, у лесе, як радня, жывем,
Атрад стварылі, камандзірыць цёзка.
Вось так дзяўчынка трапіла ў атрад.
Жыллё - не хаты, змрочныя зямлянкі.
Мужчын з дзесятак, парачка дзяўчат,
Чатыры цёткі ды дзядок з бярданкай.
Алесь прывёў яе да старшыні.
Алесь Сарвас, так камандзіра звалі,
Сядзеў з вінтоўкай на яловым пні
І змазваў здорам з лыжкі ў ёй дэталі.
- Ну як баец, ты выканаў загад?
Ці можа так, прагульваўся з дзяўчынай? -
Спытаў з ваеннай выпраўкай салдат.
- Сустрэў у лесе. Зваць Александрына.
- Яна - свая. З суседняга сяла.
Бабулю з маці фрыцы расстралялі.
У лес ад немцаў цудам уцякла.
На фронце бацька. Дзесь браты прапалі.
- Свая? - гаворыш, - можа-быць і так…
Як зваць братоў? Дарослыя ці дзеці? -
Сарвас з паліцы зняў гліняны гляк
І працягнуў дзяўчыне: «Травы. Піце!..»
Александрынка глянула на гляк.
Хацела піць, таму глынула трошкі.
Язык адчуў знаёмы мятны смак
З ледзве прыкметным водарам валошкі.
Адразу ўспомніла пшаніцу за сялом...
І сцежку, па якой у лес хадзіла…
А васількі? Іх столькі там кругом! -
Цыкорыя, рамонкаў, дзевясіла!..
- Братоў завуць Міхаська і Пятро.
Дарослыя, сямнаццаць і шаснаццаць.
Калі прыйшлі фашысты ў іх сяло,
То вырашылі хлопцы ў лес падацца.
Казалі, наш дырэктар недзе, там,
У партызанах, у лясах за Волей.
Прыслаў з суседам вестачку братам,
Каб назбіраў вясковых хлопцаў болей.
Сарвас паслухаў моўчкі і спытаў:
- Ну а табе, дзяўчо, гадочкаў многа?
- З вясны гэтай шаснаццаты пайшоў.
- Да Слоніма ці ведаеш дарогу?
- Аднойчы давялося пешаком
Ісці з матуляй з Слоніма дадому.
- З Алесем пойдзеш, новым сябруком,
У Слоніме, я чуў, былі пагромы.
- Так вы мяне прымаеце ў атрад? -
І вочы заблішчэлі, быццам знічкі.
- Разведчыцай? Няужо? От! Чуў бы брат!
Малой не называў бы ўжо сястрычку!
З тых пор Александрынку сталі зваць,
Разведчыца ці Шурка-партызанка,
Адказныя заданні давяраць
І шмальцаваць дзядулеву бярданку.
Вайна! Вайна! Трывожны, Цяжкі час!
Сціраеш межы ўзросту, забіраеш
Бацькоў, дзяцінства, школу, любы клас...
І род людскі на вернасць правяраеш! (працяг будзе)
Свидетельство о публикации №124120407652