Не страляйце!
леанід ПРАНЧАК
(„Please do not shoot the pianist. He is doing his best).
Оскар Уайльд (Oscar Wilde), 1882 г.
Кожны вечар выходзіць на сцэну
Ён, пакуль што нязнаны артыст.
Вам здаецца, іграе ён дрэнна,
Замест воплескаў тупат і свіст.
Столькі ляманту, столькі пагарды,
Што віруе знявагі віхор.
Людзі, каб Вам далі аўтаматы,
Вы стралялі б ад злосці ва ўпор.
Не страляйце ў піяніста!
Свет ад болю анямее.
Хоць няўмела, хоць нячыста,
Ён іграе, як умее.
Не страляйце ў піяніста!
Не страляйце, хай іграе.
Той, хто цэліць у артыста,
Той у музыку страляе!
Лечаць раны спагада і ўвага.
Калі неба счарнела ў вуголь,
Дай вады, калі ў бліжняга смага,
Падзялі з ім скарынку і соль.
Не страляйце! Жыццё ў нас ад Бога.
Бог нам даў, Бог і возьме яго,
Калі скончыцца наша дарога,
Калі згасне ў вачніцах агонь.
Не страляйце ў піяніста!
Свет ад болю анямее.
Хоць няўмела, хоць нячыста,
Ён іграе, як умее.
Не страляйце ў піяніста!
Не страляйце, хай іграе.
Той, хто цэліць у артыста,
Той у музыку страляе!
03.12.2022
Свидетельство о публикации №124120403983