Шэры снежань
Наўколле не ахутвала пярына.
І шэрасць дзён,
І вечароў цямніна
Збіваюць думкі і халодзяць кроў.
Зямля без коўдры аж крычыць ад сцюжы
І дрэў галлё, нібы сухія вены,
Чакае ў смутку ветру перамены,
Каб люстрамі аздобіць ноччу лужы.
У шэрасці здаецца час заснуў,
Няма цяпла і холад не кусае,
А мрояў аб вясне і не ўзнікае
Бо цемрай душу снежань
агарнуў.
Стаіць у спадзяванні свет маўкліва
Ды веры ў ім жывая іскра тлее,
Што блісне ў промнях сонейка надзея
І срэбным пухам ляжа снег цнатліва.
Зямля маўчыць. Схаваўшыся у
сне,
Трывае гэты холад і самоту.
Чакае ўсё надвор'я павароту,
Калі зіма іх край не абміне.
Расце спадзеў, што ночы цішыню
Парушыць хруст сняжынак пад нагамі
І месячык зачапіцца рагамі
За стрэхі ў іскрах белага агню.
Свидетельство о публикации №124120402058