Чайнай ружы

Вострымі шыпамі ружы
Надала ты сэрцу раны,
Каб быў я ў пяшчотах дужы,
Каб пачуццям быў адданы.

Ад шыпоў мне шнар застаўся,
Напамінам аб расстанні,
Што з табой не развітаўся
І жыў з марай аб каханні.

Памяць ціха шэпча словы,
Поўныя жарсці цыкуты,
Мроіць вусны, вочы, бровы,
Да якіх душой прыкуты.

Кветка ты пяшчоты й болю,
Шчасця вечнага прамень!
Вязень я ў тваёй няволі,
Ты - надзея ў цёмны дзень.

Толькі змежу ў змроку вочы,
Мройны сон ураз  вяртае
Далікатны стан дзявочы,
Што мне ружай расцвітае!

Чайнай ружы вобраз файны
Смутку, жарсці пяшчоты!
Абярэг мой вечны, тайны
Ад тугі і ад турботы!


Рецензии