Сказка о том, как пана поздравляли

на белорусском языке
по мотивам белорусской народной сказки


Як пана віншавалі

Нарадзіўся сын у пана,
Трэба пана віншаваць!
Аканом, яму адданы,
Панскіх слуг пачаў збіраць.

Фурман, стараста і лёкай
Разам да яго прыйшлі,
(Беглі хуценька, “з падскокам”),
Ды гаворку пачалі,

Як правесці віншаванне?
Кажа слугам аканом:
“Пойдзем заўтра мы ўранні,
Павіншуем панскі дом!

Першы пана павіншую,
Каб прыгожа ўсё было,
Рады будзе, я мяркую!
Толькі вось, апроч таго,

Скажа стараста за мною:
“І з усім дабром сваім!”
“З дзецьмі, жонкаю сваёю!” –
Лёкай, ты кажы за ім.

“І з набыткамі сваімі!” –
Фурман скажа пасля ўсіх…
Вось з наказамі такімі
Павучае слуг дурных:

“Вельмі шчыра,  – вы глядзіце,
Трэба з панам гаварыць!
Ды ў шапку там “не спіце”,
Зможа пан нас адарыць!

Будзе нам узнагарода,
Калі выйдзе ўсё, як след,
Відавочная выгода!”
Разыходзіўся квартэт…

Аканом не спаў паўночы,
Думаў, лепей як зрабіць?
Цёр патыліцу ды вочы,
Каб паночку дагадзіць…

Яйкі – у рэшата прыгожа
Вырашыў упакаваць:
Падарунак дапаможа
Добра пана віншаваць!

Ранкам рушылі да пана,
Аканом гасцінец браў,
(Пакаваў, круціў старанна),
Несці лёкаю аддаў.

Той наперадзе пакрочыў,
Далей – аканом за ім,
Стараста ў радок, не збочыў,
Фурман – крокам страявым…

Твары ўсіх – нібыта зоры:
Быццам пан іх зваў, чакаў!
Развязалася абора,
Парабак не заўважаў.

Не заўважыў, не спыніўся,
Наступіўшы, аканом.
Лёкай – кулем – пракаціўся,
За парог, ды ў панскі дом…

Толькі ён перакуліўся, –
“Падарункі” паплылі,
Аканом на ўсё забыўся:
Вочы “на ілбе” былі.

Крыкнуў  ён са  злосцю гучна:
”А бадай бы ты прапаў!”
Старасце дачуць нязручна,
Ад душы ён пажадаў:

“Каб з усім дваром, паночак!”
І спіну хутчэй сагнуў,
“З жонкай, дзецьмі!” – лёкай “строчыў”,
Ды абору зацягнуў.

“І з набыткамі ўсімі!”–
 Басам фурман закрычаў…
Што зрабіў паночак з імі?
Кожны нешта атрымаў…


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →