Чырванее у голым полi...

***
Чырванее ў голым полі
Куст калінавы. Чаму
Позняй восені раздолле
Пераходзіць у зіму?

Хай бы доўга чырванела
І не мерзла кроў калін,
Хай бы неба не шклянела,
Не знікаў птушыны клін.

Хай бы так яшчэ імжэла
Без завей і без зімы
Восень, што лістамі пела
І якой спявалі мы.

Позняй восені раздолле
Пераходзіць у зіму
І кусту каліны ў полі
Падрыхтоўвае турму.

01. 12. 2024 г.


Рецензии