Памяць векавая

ПАМЯЦЬ ВЕКАВАЯ
Леанід ПРАНЧАК

Ад прадзедаў да сённяшніх часоў
Жыве нязменна памяць векавая...
Ад родных слоў, ад водару лугоў
Цішэе сэрца і душа спявае.

Адсюль шляхі на захад і на ўсход.
Апалены вятрамі і вайною,
Тут выстаяў і выжыў мой народ,
І засланіў зямлю сваю сабою.

Старадаўнія храмы радзімай зямлі!
Тут знаходжу спакой і збавенне ад злога.
Праз гады, праз вякі Вы заўсёды былі
Суцяшэннем душы,
Домам Госпада Бога.
Я прыходжу сюды, каб пабыць у цішы.
Выбачэнне грахоў – шчырых сэрцаў патрэба,
Каб ісці па жыцці са святлом у душы
І з малітвай святой, што ўзлятае да неба.

Бацькоўскі кут мой, ты ад веку тут.
За права быць плачу жыццём і лёсам.
Зямля маёй любові і пакут,
Тваім  малюся соснам і бярозам.
Стагоддзямі нас выпрабоўваў час.
Ды Бог таму жыве на Беларусі,
Што людзі тут –  жывы іканастас,
А Беларусь –  царква, дзе я малюся!

Старадаўнія храмы радзімай зямлі!
Тут знаходжу спакой і збавенне ад злога.
Праз гады, праз вякі Вы заўсёды былі
Суцяшэннем душы,
Домам Госпада Бога.
Я прыходжу сюды, каб пабыць у цішы.
Выбачэнне грахоў – шчырых сэрцаў патрэба,
Каб ісці па жыцці са святлом у душы
І з малітвай святой, што ўзлятае да неба.

01.12.2024


Рецензии