Ранiца

 Пазяхае вуліца,
 Небасхіл румяніцца...
 Да мяне прытуліцца
 Сарамліва раніца.

 І ўставаць не хочацца --
 Хай зара румяніцца.
 Мне бы паварочацца,--
 Ды пад бокам раніца.

 Абніму ружовую --
 Вочы затуманяцца...
 Пэўна, вершы новыя
 Мне падорыць раніца.

 


Рецензии