Эзатэрычныя ружы каралевы

      Калі ружы - водар, свет - цвіце,
Калі сад не гнецца ад тумана,
Каралеўну сонейка вядзе
Праз алеі замкавых палянаў.

Перад брамай служкі - на каленях,
Варта сочыць важкімі слупамі...
Каралеўна з крыжыкам, у маленнях,
З пабялела-тонкімі рукамі.

Кветкі ружы аднясе садоўнік.
Бацька долу апускае вочы.
І ваяр вітае гожы, дужы
І любові просіць дні і ночы.

І ваяр гатовы вырваць сэрца!
Бацька родны - крочыць да магілы.
Каралеўна: гляне ў паняверцы.
Кветкі абдымае. "Любы, мілы..."
   __________________________
...Праз алеі замкавых палянаў,
Калі ружы - водар, свет - цвіце, 
Калі сад не гнецца ад тумана,
Каралеўну сонейка вядзе.


Рецензии