Добро и зло
Спрачаюцца спрадвеку.
Дабро ў святое неба крок,
Зло - згуба* чалавеку.
У злога ўсюды свой закон:
То кпіць, то грубасць скажа.
Калі ўкусіць не зможа ён,
Дык вымажа, бы сажай.
Нахабства, жорсткасць... Непатрэбств
нямала ёсць на свеце.
Завуць на свой грахоўны фэст,
Вядуць у багну чэрці.
А крывадушша і хлусня*,
Як родныя сястрыцы.
Нячысты дух іх з пекла ўзняў,
Каб нам з дарогі збіцца.
І толькі праўда для людзей,
Бы зернейкі для хлеба.
Яна не здрадзіць* нам нідзе,
Бо шлях трымае ў неба!
*Згуба - потеря,
*Крывадушша і хлусня - лицемерие и ложь,
*Не здрадзіць - не предаст.
Свидетельство о публикации №124113003022