Пашарэла лiсце уранку...
Пашарэла лісце ўранку.
Дзень як ноч. Не разбяру,
Ці зіма стаіць на ганку,
Ці то я на ім куру?
Ад зімы зямлю прыкрыла
Шэрань вогкая лістоў -
Лістападаўскія крылы
Абляцелых матылькоў.
Дзень як ноч. Бярозак голле
Як малочны шакалад.
Позняй восені раздолле
Завяршае лістапад.
29. 11. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124112903315