Аб лёдзе спакою
Лістапад амаль сканаў,
а за ім ці будзе снежань?
Час такі ўжо спрытны стаў.
Як імгненне й тое лета.
Дзесьці быў мінулы год.
Перад ім дзесяцігоддзе.
Калі будзе год так сто,
будзе смешным верш аб лёдзе.
Стае лёд, прыйдзе вясна.
Пралятуць зіма з вясною…
Яшчэ й снежань не пачаў
дні адлічваць ад спакою.
Свидетельство о публикации №124112806277