З нас кожны вып е свой пацiр да дна...

***
                       І кожны выпіў - за сябе...
                                             Анатоль Сыс

З нас кожны вып'е свой пацір да дна.
Хто - поўны слёз, хто -  шчасця, хто - віна.
Але з нас кожны вып'е свой пацір:
Паэт, і раб, і нават - правадыр...
Не чокайся, паэт, з правадыром,
Нявольнік - з катам з вострым тапаром.
Няхай да дна пацір свой кожны п'е:
За волю - раб, начальнік - за сябе,
А за Айчыну п'е няхай паэт,
Бо піць яму за іншае - не след.

28. 11. 2024 г.


Рецензии
Добра, як і заўсёды! Падымаю за нашу Айчыну свой келіх! Будзьма!

Тадеуш Други   29.11.2024 15:41     Заявить о нарушении
Вялікі дзякуй за добрыя словы! Усяго вам самага светлага ў жыцці!

Юрий Боровицкий   11.02.2025 10:05   Заявить о нарушении