Сказка о панской милости

на белорусском языке

по мотивам
белорусскай народной сказки


Панская ласка

Раней было, даўно сплыло.
Нам засталася казка.
Гадай цяпер, ці быць магло?
Якая ў пана ласка?

***********************

Служыў адзін мужык у пана,
Як кажуць, праўдаю служыў,
Ахоўваў лес заўжды старанна,
І месцам, службай даражыў.

”Люблю цябе, слуга мой верны, –
Пан, гэта бачучы, казаў, –
Аб ласцы  панскай ”непамернай”
Аднойчы ён распавядаў:

“Трымаць, карміць да смерці буду,
Няхай і доўгія гады,
Ніколі службу не забуду!”
Ён быў расчулены тады…

Ляснік то пана добра ведаў,
Ды адказаў яму вось так:
“Я б пану прыказку паведаў!”
(Народ на прыказкі мастак!)

“Язык у жонкі; пана ласка;
Яшчэ і пасынка любоў, –
Аднога варты, гэта ясна.
І доказ хутка будзе зноў”.

“Няпраўда, – пан на гэта кажа,
Бо ласка шчырая мая,
Што я праўдзівы, час дакажа!”
“Што ж, пажывем, пабачу я”.

Ён гусака ўкраў у пана,
Так кажа жоначцы тады:
“Каб не было на нас заганы,
Каб не было яшчэ бяды,

Звары, каб толькі хто не бачыў,
Нікому слова не кажы!”
Адкуль гусак, ёй патлумачыў.
Абед чакае. Час бяжыць…

Усё, як след, яна зрабіла,
Прыгатавала гусака,
Пад’ела, сына накарміла,
Таксама – мужа-лесніка.

У панскі двор пайшла да кумкі,
Каб пераведаць: “Што? Дзе? Як?”
Адна з другою дзеляць думкі,
Сядзяць, балакаюць вось так.

А госця ўсё вадзіцы просіць,
Здаецца, толькі што піла!
Кума пытае, як прыносіць:
“Ай, кумка, зараз дзе была?

А што ж ты, кумка, гэта ела,
Што так вадзіцу прагна п’еш?”
Маўчыць, бо выдаць не хацела.
Ды кумку ты не “правядзеш”.

“Ніколі праўды не хавала
Ты ад мяне раней, кума,
І што з табою зараз стала?
Навошта ж ты маўчыш дарма?”

“Скажу я праўду, толькі слухай,
Каб анікому, ды ні –ні!”
Кума бажылася, ды вуха
Так “навастрыла” ў цішыні…

Сакрэт нядоўга быў сакрэтам:
Пабегла да кумы другой,
І так – адна – адной – па свету,
І пан сакрэт уведаў той.

Ён палічыў гусей: не стала
На месцы, праўда, гусака,
Тут раз’юшыўся ён не мала,
Слугу паклікаў – лесніка.

Лютуе, гэтак “расхадзіўся”:
“Цябе павешу зараз я!”
“А што ж, пра ласку пан забыўся?
Ці праўда – прыказка мая?

Так хутка скончылася казка,
 Такая панская любоў!
Дык вось твая, паночак ласка –
І пан забіць мяне гатоў!”

А пан крычыць: “Да д’ябла ласку!
Бо шкоду нельга дараваць!”
Згадзіўся: “Вешай, калі ласка!
Ды жонцы грошы трэ аддаць.

Дазволь, панок, схадзіць дахаты,
Мне грошы трэба падзяліць,
Хоць іх не дужа і багата!”
Дазволіў пан. А што рабіць?

Сам з лесніком пайшоў дадому:
А каб не збег яшчэ куды!
Той грошы раскідаў пароўну,
Тры кучкі склаў у час бяды.

“Вось гэта, – кажа ён, для жонкі,
А гэта – пасынку майму.
А трэцюю паклаў у старонку:
“А гэта будзе вось таму, –

Хто ўжо мяне павесіць мусіць,
Каб быў за працу і разлік.
Скажу, шкадую, каб не хлусіць,
Быць у даўгу я не прывык…

Тут кажа пасынак: “Навошта
Нам грошы, бацька, аддаваць?
Я сам цябе павешу проста,
Чужога нечага шукаць!”

Тут паглядзеў ляснік на пана:
“Ці так не выйшла, як казаў?
Вось і чыя, паночак, праўда?
Табе служыў, я ратаваў –

І ад ваўкоў, і ад мядзведзяў, –
Як звер страшэнны нападаў,
Ты паляваваў, хадзіў па следзе.
Не раз цябе я ўратаваў.

Табе быў верным ды адданым,
Я службу шчырую служыў!
Хоць ратаваў ад смерці пана,  –
Адзін гусак усё “рашыў”…


Такая вось у пана “ласка”,
Ды “непарушная любоў!”
Ці нечаканая развязка?
Ці шчырасць ёсць сярод паноў?


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →