За забыццё, за свежы вецер...

***
За забыццё, за свежы вецер
Цані жыцця кароткі міг,
Пакуль яшчэ жывеш на свеце
І, нібы вецер, не заціх.

І снег, што ціха лёг на дахі,
І дня асенняга імглу,
І радасці свае і страхі,
І кроплі, што цякуць па шклу,

Цані, пакуль жывеш на свеце
І, нібы вецер, не заціх.
Цані штодзень да самай смерці
Сяброў і ворагаў сваіх.

27. 11. 2024 г.


Рецензии