Галина Корженевская. Бульба цветёт
Квецень заўважыў ты ледзьве.
Гэтаж не маку чырвань,
Што ў зрэнкі
упарта лезе.
Бульба цвіце – не ружы.
Згубіўшыся ў фарбах лета,
Усе уяўленні рушыць
Аб прыгажосці кветак.
Сёлета бульба ўродзіць,
Ёй пахвала не трэба.
………………………….
Сціпласць твая, народзе,
Ўскормлена гэтай глебай…
Свидетельство о публикации №124112703498