Цанi хвiлiну забыцця...

***
Цані хвіліну забыцця,
Калі змяркаецца ўжо ў садзе
Ў такім кароткім лістападзе,
Нібыта век твайго жыцця.

Ажыццявіць ці зможаш мары,
Калі сутонне ўжо паўзе,
А ты - ніхто, і ты - нідзе,
І дзень хаваецца за хмары?

Халодны перадзімні вецер
Пагрэцца просіцца ў твой сад.
Пусці яго ў свой лістапад,
Хай сядзе ў ім на голым вецці.

За забыццё, за свежы вецер
Цані жыцця кароткі міг,
І за натхненне, не за кніг
Пыхлівае пустое смецце.

26. 11. 2024 г.


Рецензии