Час цi вечнае...
Рукой не ўзяць і не ўтрымаць, бясспрэчна,
Цячэ праз пальцы рук пяском у Вечнасць...
Імгненне... Ветрык, што ўцякае прэч.
Успомняцца зноў Гегель, Юм і Кант
У час святла асенніх філасофій –
Анфас не бачым мы яго і ў профіль –
Ён унутры нас, быццам бы імплант.
Падумаю, закрыўшы іх трактат,
Без позіркаў на стрэлкі цыферблата:
Адклад работ жа злодзей часу, страта.
Сам Юнг казаў калісь, што гэта так.
Вось Коласа звініць і сёння верш
На хлебнай хвалі і на хвалях часу,
Купалы, Танка, Куляшова. Разам
Там з імі маладая плынь цяпер.
Цячэ па-рознаму нястрымны час.
Вядома: толькі ў Бога дзён ёсць многа,
Хоць наша тут хвілінная дарога,
Ды вечна душ святло, як вечан Спас.
Вось і працуем, покуль пыл не згас,
Як быў нязгасны і ў душы Скарыны,
Каб жменьку хоць нашчадкам нам пакінуць
Слоў родных зерня, што ўзрасце праз нас.
21.11.2023 Ядвіга Доўнар-Кур'яновіч
рэч(бел.) – вещь (рус.)
плынь(бел.) – течение, поток(рус.)
жменька(бел.) – горстка(рус.)
Свидетельство о публикации №124112507949
Умничка моя любимая.
Превосходно получается у тебя.
Горжусь знакомством с тобой. )😘💋💋💋❤👍
Лена Север 27.11.2024 17:09 Заявить о нарушении
Рада, что не забываешь языки наши, и любишь.
Рада, что ты близко, дорогая.
Ядвига Довнар 27.11.2024 17:29 Заявить о нарушении