Цячэ рэчка Княгiнька у балотах Заслауя...

***
                                                         Таццяне Ласка

Цячэ рэчка Княгінька ў балотах Заслаўя.
Каля рэчкі жанчынка як макавы квет.
Ў сваім вершы жанчынку з Заслаўя праслаўлю,
Бо інакш і не можа сапраўдны паэт.

Яна кветкі збірае, а неба малюе
Ёй ружовыя макі - рукой не дастаць!
Раптам голас анёла з нябёсаў пачуе,
Каб затым гэты голас у снах маляваць.

Каля рэчкі Княгінька збірае жанчынка
Кветкі макаў ружовых, як словы ў санет.
Цячэ рэчка ў балотах Заслаўя - Княгінька,
А  Таццяна - дзяўчынка! - збірае букет.

25. 11. 2024 г.


Рецензии