Пралье нябеснае вiно...
Лізэлоце М. у Дзень яе нараджэння
Пралье нябеснае віно,
Заплача дожджыкам па леце,
Слязамі ўмые мне акно
І прынясе халодны вецер
Такі кароткі лістапад,
Імклівы, як жыццё на свеце.
І будзе піць халодны сад
Халодны перадзімні вецер.
Ці дождж, ці снег прамы ідзе,
Нібыта штурхае хтось хмары.
Хоць свет прайдзі, але нідзе
Ажыццявіць не зможаш мары
Ў такім кароткім лістападзе,
Імклівым, нібы міг жыцця.
Дык проста мар у голым садзе,
Цані хвіліну забыцця!
25. 11. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124112503508