Махне захмараным крылом...
Махне захмараным крылом
Халодны вецер лістапада
На куст каліны пад акном,
На вецце сцішанага саду
І зноў кудысьці паляціць
І вернецца дасвеццем шэрым.
Мне б да яго яшчэ дажыць
У лістападзе абляцелым.
Слязамі ўмыецца акно
На досвітку: халодны вецер
Пралье нябеснае віно,
Заплача дожджыкам па леце.
24. 11. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124112407622