Лугавы Аркестр

Пад блакітнымі нябёсамі,
Пад бялюткімі аблокамі
Абшарам пышным і шырокім
На берагах ракі высокіх,
Ля крынічанькі гаючай
Красуе луг між пушчаў.
А на лузе тым шырокім
Розных спеваў чутна колькі:
Басавіта тут гудуць чмялі,
Узлятаючы з зямлі,
Ды разлятаецца наўкола тут
Крыльцаў пчолак меладычны гук,
Стракочуць конікі ў траве,
І разам з гэтым хараством мая душа пяе.

24 і 30 сакавіка і 23 і 24 красавіка 2001 г..


Рецензии