Першы снег, як першае каханне...
Першы снег, як першае каханне, -
выпадзе, аслепіць і растане...
Эдуард Акулін
Першы снег, як першае каханне:
Нечакана выпадае ўранні.
Першы снег цяпер - даўно чаканы,
Бо дадзелі шэрыя туманы.
Ён не слепіць вочы, як калісьці,
З ім бы толькі па ўспамінах плысці.
Асляпляльны снег растаў як мроя,
Як каханне першае зямное...
Першы снег сягоння сэрца грэе,
Ад яго цяпла душа святлее,
На дварэ святлее ды і ў хаце...
Першы снег - нібыта ласка маці.
24. 11. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124112403149