Звон над зямлёю...
Прыгожы ды раздольны гук.
Пяшчотны, лёгкі, не цягучы,
Дзіця ўдалых, спрытных рук.
Звон разліваўся ў паветры,
Нібыта сказ апавядаў.
Будзіў, напэўна, нават нетры,
Не слухаць – шанцу не даваў.
Звон нараджаў настрой вясёлы,
Шчаслівым подыхам ляцеў.
Сабою абуджаў пасёлак,
На сонцы купал зіхацеў.
Звон быў чароўны, не тужлівы,
Здавалася: ён гаварыў.
Такі цудоўны ды шчымлівы,
Што сэрцу радасць падарыў.
Звон радасны, не развітальны,
Не старажытны, малады.
Людзей ён гукам прывітае,
Звон бесклапотны, без нуды...
Свидетельство о публикации №124112402153