Толiк Малчанау на трактары ехау...
Светлай памяці дзядзькі Толіка
Толік Малчанаў на трактары ехаў,
Я за хлявамі дзявяткай касіў.
Трактар спыніўся: "Ну, што за пацеха?
Ты б яшчэ, Юрка, дзясятку купіў!"
З трактара вылез, касу мне направіў
І паказаў, як належыць касіць.
Так і касіў ужо, клаліся травы.
Дзякую дзядзьку, вучыў мяне жыць...
Зараз я рэдка касу бяру ў рукі,
А як вазьму, ўспамінаю той час.
Дзякую дзядзьку заўжды за навуку,
Бо Чалавекам ён быў сярод нас.
Дзядзька у хвойніку адпачывае.
Я яшчэ пожню сваю не скасіў.
Хоць і малы быў, але ўспамінаю,
Як мяне дзядзька касіць навучыў.
23. 11. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124112307555