Маiм дзядам, маiм унукам!
Дачасна пайшлі.
Не знайшлося маім дзедам
Месца на зямлі.
Чаму так яны спяшалі?
Нам не адгадаць.
Можа сэрцам адчувалі,
Дабру не бываць.
Бо як краям правіць стане
Халоп-самадур,
Знікне праўда, бы ў тумане
І законаў мур.
Бо не будуць больш законы
Роўнымі для ўсіх.
Стануць спраўна тэлефоны
Ўсё рашаць у міг.
Стане болей не патрэбным
Досьвед старыны,
Бо на месцы самым хлебным
Будуць іх сыны.
З іх жа ні адзін не дбае
Што з краінай будзе,
Край жыве ці выжывае?
Як гаруюць людзі?
Як застацца век ва ўладзе -
Іхнія турботы?
Бо як чэсны на трон сядзе -
То смерць для басоты!
Мо пагэтаму заўчасна
Дзяды і пайшлі,
Бо было ім не так ясна,
Як жыць на зямлі.
Але сам я цвёрда веру:
Знойдзем ўсё-ткі шлях
На якім дабра намеры
Адолеюць страх!
Мае ўнукі стануць сьмела
Пад штандар свободы,
Стане бел-чырвона-белы
Сцяг ім на ўсё годы
Хай дзядулі з раю ўбачаць,
Што наш род не згас,
За змаганне свет аддзячыць
І вітацьме нас!
Свидетельство о публикации №124112305756