Гронкi змёрзлыя калiны... 2

***
Гронкі змёрзлыя каліны,
І замёрзлая зямля,
І застылы люд айчыны,
Што страшыцца караля...

Будуць зноў каралі мерзнуць,
Будзе стыць дыван травы...
І агідна будуць верзці
Пра народныя правы.

Ну, а люд баіцца "лайкнуць"
Пра жыццё сваё радок.
Толькі ставіць падабайкі,
Дзе ці котка, ці грыбок.

Гронкі змёрзлыя каліны,
Бы Хрыста застыла кроў...
Анямелы люд айчыны,
Як здранцвелая любоў...

23. 11. 2024 г.


Рецензии