Казка

Скандынавы-чалавекі
Плывуць з вараг у грэкі;
Каб патрапіць ў свае меккі
Вытрымаць павінны здекі...

Ад тых дзікіх плямёнаў,
Што любяць пускаць кроў;
Моцны быць павінны нораў
У тах мужных ваяроў...

І плывуць яны, плывуць,
Дудкі спеўныя гудуць,
Стрэлы дзікія лятуць-
Як тут шчэ не патануць?..

Ўсё плывуць яны далеча,
На пачатку Срэднявечча,
Гандляваць спраўныя рэчы -
Можа й ты купіш дарэчы?

Казка нанач мой малеча...

                ноч. лістапад.2024г.


Рецензии
Приятно видеть, что творческая жилка в семье не пропала и развивается!!!

Мария Даниленко   01.12.2024 22:24     Заявить о нарушении
Да? Спасибо, я думал что просто хобби).

Де Юстас   04.12.2024 23:21   Заявить о нарушении