Гронкi змёрзлыя калiны...

***
Гронкі змёрзлыя каліны
І замёрзлая зямля...
Нетрывалы люд айчыны
Падае, як курс рубля...

І калін каралі змерзлі,
І застыў дыван травы...
Зноў вярзуць, як колісь верзлі,
Пра народныя правы...

Ўсё расказваюць нам байкі,
Што такі ў народа рок.
Ён і ставіць падабайкі,
Там, дзе котка ці грыбок.

Гронкі змёрзлыя каліны,
Быццам гэта кроў Хрыста,
І застылы люд айчыны,
Што баіцца і куста...

22. 11. 2024 г.


Рецензии