Жнiво

Азёры пакрыюцца цінай,
А рукі крывавымі язвамі.
Жыццё не жыццё спарадзіла,
А нейкую пошасць заразную.

На вокліч збалелы, працяглы
Аб ратаванні ў юдолі
Смерці анёл зацята
Вынішчыў жыта ў полі,

Зрэзаў касой калоссі
І падпаліў паходняй,
Маткі дзяцей уносяць
Прэч ад пякельных гоняў.

Хцівы лайдак - няўмека
Вочы свае заплюшчыць,
Стане на час калекам
І адсядзіцца ў пушчы,

Толькі калі зарослым
Сховы свае пакіне,
Свята адзначаць косы,
Сцяўшы галовы шыям,

Прага жыцця задушыць
І не ўратуе схоў-
Смерць пажынае душы
Ў Свята Дурных Галоў...


Рецензии