Вiдаць, да скону не забудзецца...
Відаць, да скону не забудзецца,
Дзе б я ні быў, дзе б я ні жыў,
Майго дзяцінства вёска - Будзішча,
Якую ўсёй душой любіў.
Цаглянай школы двор разложысты
І ліп раскідзістых размах,
Вада салодкая ў калодзежы
І водар яблычны ў садах.
І медналісты клён у пошуме,
Агністая яго туга,
Раса на поплаве някошаным,
Дзе разліваецца смуга...
Відаць, ніколі не забудзецца,
Таму і сніцца ўсё часцей
Майго дзяцінства вёска - Будзішча,
Якой не будзе ўжо радней.
21. 11. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124112103295