Надоедливые гости

на белорусском языке

по мотивам белорусской народной сказки

Надакучлівыя госці

Калісьці два  браты жылі,
Не вельмі і багата,
Ды буйных спрэчак не вялі,
Была ўтульнай хата.

Яны "змагаліся" так-сяк,
Старанна працавалі,
Ды не былі сярод гуляк,
Аб гаспадарцы дбалі.

Да іх у госці лайдакі
Аднойчы завіталі,
Што мелі лад жыцця такі –
Адно – пілі, гулялі.

Пачаставалі, як змаглі,
Гасцей павесялілі,
Пара вяртацца да раллі,
Бо часу шмат згубілі…

Адзін мінае дзень, другі,
Так пралятае тыдзень,
Як час для працы дарагі,
То, госць – не госць, а злыдзень!

Гасцям не сорам піць, гуляць,
Дамоў ісці не рупіць,
Браты пачалі разважаць,
Ды галавой “шурупіць”.

Нарэшце, вынайшлі той шлях,
Якім гасцей справадзіць.
Пачалі сварку на людзях, –
Нібы не могуць зладзіць.

“А ты такі!” “А ты сякі!”
Крычаць, амаль не б’юцца.
“Мяне абразіў на вякі!
Вунь, сведкі тут знайдуцца!

Я не спушчу, хоць маладзей!
Дзяліцца, мусіць, трэба!
Давай дзяліць усё хутчэй,
Усё, да коркі хлеба!”   

“Давай, – крычыць старэйшы брат,–
Дзяліцца, дык дзяліцца!”
Усё падзялілі, у акурат,
І ежу, і святліцу…

“Цяпер гасцей давай дзяліць!”
“Давай, як ёсць патрэба!”
Кідалі жЭрабя, як быць?
Рашыў выпадак слепа...

Гасцей забралi, хто свайго,
На палавiну хаты...
Брат большы шмат забраў чаго,
Малодшы - небагаты.

Пара абедаць надыйшла.
Брат большы, “багацейшы”
Падаў багата да стала
Страў добрых найсмачнейшых.

Два скруткі кілбасы паклаў
На стол яшчэ “карцінна”.
Малодшы сціпла згатаваў
Капустачкі нішчымнай.

“Усю скаромніну забраў
Сабе мой брат старэйшы,
Ты б у яго кілбаску ўзяў,
Абед бы быў смачнейшы!" –

Брат меншы мусіць так казаць,  –
“Як сквапны брат мой дужа,
Цябе няма чым частаваць.
Прабач за гэта, дружа!”

Каб частавацца зноў ды зноў,
Быў вельмі, вельмі ласы,
У тым заганы не знайшоў –
Чужыя есць кілбасы.

Ён толькі скрутак браць хацеў,
Брат большы – хваць – ды лыжкай!
Так госця па iлбе агрэу:
Няма кiлбаскi лiшняй.

“Не зважыў госця ты майго,
Я буду бiць таксама!”
Ды апалонiкам таго,
Аж на iлбе есць пляма…

“Будзеш госця  дарагога
Апалонікам лупіць?”
Закрычаў брат большы строга –
“Качаргою буду біць!”

Качаргу схапіў старэйшы,
Нібы стукне сапраўды:
“Госць мой самы даражэйшы!
Падавай свайго сюды!”

“Ах, раз так!”– малодшы кажа, –
Выкіну твайго зусім!
Хай з сабакам побач ляжа,
Мо, забрэша разам з ім!

Не сцярплю я больш такога, 
Як ударыць толькі змог?”
Госця, (нібы дарагога),
За каўнер, ды за парог.

“Ах, раз так, твой следам пойдзе!” –
Госця выкінуў з дзвярэй, –
“Дзесь прытулак іншы знойдзе,
Правядзі яго хутчэй!”


Быў “багаты пачастунак”,
Збеглі госці ад братоў,
Атрымалі накірунак –
Хутка, хуценька – дамоў!


Рецензии
Прачыау пра сварку гэту -
Такую ж загадау я мэту -
Усих гасцоу так сустракаць,
Што любяць на халяву пиць и жраць.

П.К.

Кантарович Петр   22.11.2024 17:18     Заявить о нарушении
Здравствуйте,
Петр!

Благодарю Вас за внимание и отзывы!

Лепш не мець такiх сяброу -
- i пiткоу, i лайдакоу...

С уважением,

Галина Синякова   23.11.2024 22:57   Заявить о нарушении