Дождж спявае цiха за акном...

***
Дождж спявае ціха за акном...
Зноў дамоў вярнулася суседка.
Дзесь купіла маці новы дом,
Перавезла маму - з табурэткай.

У старой хаціне ні вады,
Ні цяпла.  Дык што гэта за хата?
Вецер там свістаў на ўсе лады,
Дый людзей у вёсцы небагата.

Ды пакуль шчэ на сваіх нагах,
Да дачкі і зяця не жадае.
Лепей жыць на родных берагах,
Дзе знаёма кладачка любая.

Там плыве жыццё між берагоў
І мяняць сваё не хоча ложа.
Ад аблокаў тых і ад лугоў
Сэрца адарвацца ўжо не можа.

Дождж спявае ціха за акном
Калыханку дбайлівай суседцы.
Аглядае новы цёплы дом
Там матуля дзесь... на табурэтцы.

20. 11. 2024 г.


Рецензии
Должно быть красивая песня..
Удачи Вам в творчестве!

Алла Гвоздянская   07.02.2025 14:16     Заявить о нарушении