Апошнi месяц восенi
Плача ў самоце далягляд...
Восень завядае... Ўжо на ранні
Стукае ў дзверы лістапад.
Дрэннае надвор'е ў лістападзе:
Вецер вые воўкам за вуглом,
Дрэвы, агалелыя, у садзе
Мокнуць і дубеюць пад дажджом.
Прыцемкі насоўваюцца хутка,
Холад, гразь, дарогі не відаць...
Месяц, акалелы, знік нячутна--
Ладзіцца за хмарай спачываць.
Ды й зіма-нягодніца крадзецца
--Стынуць лужы ў холадзе нягод--
І, часамі, з сіверам бярэцца
Снегам зацярушыць тонкі лёд.
Снежань, як і прынята, знянацку
Пусціць завіруху са двара...
Ёлка, Новы год, старыя цацкі
І апошні ліст календара.
Свидетельство о публикации №124112005122