У гэты дзень...
Паўсотні год таму,
Ў чужыну ехаць першы раз
Прышлося аднаму.
Праводзілі мяне сябры.
Снег падаў на зямлю.
Я гэты дзень з тае пары
Успамінаць люблю.
Было на сэрцы млосна чуць
І страх быў у вачах,
Але ж я здолеў не звярнуць,
Рашыў прадоўжыць шлях.
Пад мерны колаў перастук
Мой аддаляўся край.
Замоўк і роднай мовы гук
І ў думкі поўз адчай.
Але я верыў - між людзей
І нават на чужыне,
Як пошук не да зла вядзе,
То ў цемры ён не згіне!
Не буду я шукаць адзін,
Забыўшы боль і сон.
Шлях да квітнеючых вяршынь,
Дзе з працы маюць плён.
Прайшлі гады і пакліканне
Я ўспамінаю з цеплынёю
Бо было правільным жаданне
Рашыцца йсці дарогай тою.
І я, калі настане час
Мне як і ўсім ісці да Бога,
Рад буду паўтарыць якраз,
Што ісціна адна дарога:
Ісці наперад без знямогі
Да волі і да перамогі!
Свидетельство о публикации №124111808266