За дажджлiвым вечарам

 За дажджлівым вечарам
 Прыйдзе ноч бяссонная...
 Думкі пакалечаны
 Мітуснёю дзённаю.

 Мне паперу гматалі
 Два радочкі кволыя,
 Мне натхненне сваталі
 Без пасагу, голае.

 А жыццё,-- як вытрываць,
 Не гарыць -- туманіцца.
 Мне яго не выправіць--
 Старасць будзіць раніца.


Рецензии