Госпада шляхi
То цiхай сапаю, то рэчанькай бруiцца,
То кружыць вiхрам духа незямнога,
То з рук Гасподнiх дасць святой вады напiцца.
Адлiчвае хвiлiну за хвiлiнай,
Яны бывае зорачкай гараць на сцежцы,
Цi шэрай засцiлаюць павуцiнай –
Са шляху збiць, хлуслiвай сеткаю аплесцi.
Жыццё прымае у душы экзамен:
То крылы дасць узняцца, потым апячэ iх,
То самалюбства закране, паранiць,
Бяссоннiцай нагоне сумрачных начэй крык.
Шлях крояць ростанi i скрыжаваннi,
Так важна для душы не даць нам памылiцца:
Пранесцi Сонца Гаспода шляхамi,
Крапiць наш лёс святой крынiчнаю вадзiцай.
Памылкi множаць на шляху развiлкi,
Таму так важна мець заўжды з душой бяседу.
На жарт, не зблытаць з дэманам бязлiкiм,
Што укрывае хiтра бездухоўным пледам.
Свидетельство о публикации №124111803250