Цераз плот вiсяць калiны...

***
Цераз плот вісяць каліны.
Я люблю іх множны лік.
Верны сын сваёй Айчыны,
Да чужога не прывык.

І няхай гарчыць каліна
І няхай гарыць, як кроў,
І няхай жыве Айчына,
Як сыноўняя любоў.

А за вёскай лес сасновы
Новы дзень вітае зноў.
Без Айчыны, як без мовы,
Як матулі - без сыноў.

Чую голас шумных сосен,
Абдымаю медзь сасны
І душа знікае ў восень,
Як дзяцінства знікла ў сны.

Цяжка маці жыць без сына.
Без Айчыны ты - не сын.
І гарчыць, гарчыць каліна,
Гронкі звешаных калін.

17. 11. 2024 г.


Рецензии