Што пажадаеш

Чаго другім ты пажадаеш,
Тое сам і атрымаеш!
Калі жадаеш шчасця ўсім,
То з'явіцца яно у жыцці тваім!
Калі жадаеш людзям ты багацця,
То яно будзе ў тваёй хаце.
Калі камусьці ты кахання пажадаеш,
То сам яго адразу нападкаеш.
Бо думкі нашы усе чытае Бог,
І калі хочаш каб табе ён дапамог,
То ідзі па дарозе дабра,
І не сыдзе радасць са двара.
Дапамогу атрымаеш ты з нябёс,
І будзе ладным увесь твой лёс!
Любі ты бліжняга і Бога,
І будзе роўнаю дарога.


Рецензии
Дзякуй, Галінка, за такое светлае слова! Так, жадаю табе самага-самага найлепшага: дабра, радасці, мільён усмешак і ў адказ - столькі-ж!

Стас Осенний 2   31.01.2025 13:40     Заявить о нарушении