Я жыву для цябе i спяваю табе...
Я жыву для цябе і спяваю табе,
Калі ты на руцэ у мяне засынаеш.
Гэта вецер іграе табе на трубе,
Гэта ты ў сваім сне мяне ўсмешкай вітаеш.
Гэта я табе восені просіні шлю,
Калі ты ненадоўга мяне пакідаеш.
Гэта я цябе светла і мудра люблю,
Калі ты пра каханне у Бога пытаеш.
І сягоння, калі лістападаўскі змрок
Нас ахутаў з табой перад сумам расстання,
Ведай, я - не іронія, проста твой рок
І адзіная зорка зямнога кахання.
Абяцаць не люблю, ды даю ўсё ж зарок,
Што чакаю заўсёды твайго я вяртання.
15. 11. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124111507411