Я так баюся, што цябе згублю...

Лістападаўскі санет

Я так баюся, што цябе згублю
У першым кволым снезе лістапада.
Як першы снег, душу тваю люблю,
Як уласцівасць пастаянства саду.

О, як сумуе сад мой без лісця
І плача, калі першы снег знікае.
Баюся й я бясснежнага жыцця,
Бо мне цябе, як снегу, не хапае.

Не раставай жа, як той першы снег,
Што сёння ноччу выпаў і марнее.
І я табе любы прабачу грэх,

Бо  сэрца і радок заледзянее,
Калі не ўчую твой іскрысты смех,
Што, нібы першы снег, душу мне грэе.

15. 11. 2024 г.


Рецензии